Опубликовано 27 сакавiка 2025 у 09.56
Адрес в интернете: https://zerkaloio-news.online/news/cellar/95273.html    

Памёр вядоўца папулярных у 90-я расійскіх тэлешоу Аляксей Вясёлкін

Ва ўзросце 63 гадоў памёр вядомы расійскі актор і тэлевядоўца Аляксей Вясёлкін, паведаміла прэс-служба Расійскага акадэмічнага моладзевага тэатра (РАМТ).

Алексей Веселкин в шоу "Царь горы". Скриншот видео
Аляксей Вясёлкін у шоу «Царь горы». Скрыншот відэа

Прычына смерці артыста не называецца. Раней СМІ пісалі, што ён доўгі час змагаўся з анкалагічным захворваннем.

«Галоўны актор нашай трупы, артыст дзівоснай творчай энергіі і працаздольнасці, каларытны, тэмпераментны, чалавек з бліскучым пачуццём гумару і магнетычным позіркам — такім ён застанецца ў нашай памяці і ў нашых сэрцах», — гаворыцца ў заяве тэатра.

Вясёлкін пачаў працаваць на тэлебачанні яшчэ ў 1980-я гады. У розны час ён вёў праграмы «Будильник», «Детский час», «До 16 и старше», «Царь горы», «50×50».

Максім Іскрын / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO