«Шыдэўральна». Папулярны беларускі блогер зняў неафіцыйны гімн Ваўкавыска
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Беларускі відэаблогер Пан Усялян прэзентаваў новы хіт — «Ваўкавыск», які расказвае складаную гісторыю неўзаемнага кахання лірычнага героя да жыхаркі райцэнтра. У каментарах песню ўжо ахрысцілі неафіцыйным гімнам горада.

0:00/ 6:47
В ЭФИРЕКачествоАвто 1  СкоростьОбычная  

Песня напісаная на музыку з кампазіцыі «Фантазёр» 1989 года. Паводле сюжэту кліпа, герой едзе на сустрэчу да сваёй знаёмай у Ваўкавыск, але, нягледзячы на ўсе заляцанні, трывалыя адносіны паміж імі не завязваюцца.

«У Ваўкавыск ты мяне прыглашала.

У Ваўкавыск я паехаў на шару.

Матаблок мой начышчаны ладны,

Ну, а ты — нават не вышла з хаты», — спявае Пан Усялян.

За два дні ролік на YouTube сабраў больш за 100 тысяч праглядаў, што значна саступае галоўнаму хіту Пана Усяляна — «Аўдзі 2 і 5». Тым не менш у каментарах выканаўцу падзякавалі і за ўвагу да беларускага райцэнтра, і за настальгію, а саму кампазіцыю назвалі неафіцыйным гімнам Ваўкавыска.

«Неафіцыяльны гімн Ваўкавыска. Шыдэўральна», — пахваліў аўтара карыстальнік «ХозДвор».