Дактары назвалі прычыну смерці расійскага рэпера Пашы Тэхніка, які памёр у Тайландзе ў 40 гадоў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Прычынай смерці расійскага рэпера Пашы Тэхніка (сапраўднае імя — Павел Іўлеў), які памёр у бальніцы ў Тайландзе ў 40 гадоў, стала лёгачная інфекцыя. Пра гэта паведаміў яго менеджар Марк Яроўны.

Паша Техник. Скриншот видео
Паша Тэхнік. Скрыншот відэа

«Нарэшце ўдалося забраць дакументы. У пасведчанні пра смерць стаіць заключэнне тайскіх дактароў: лёгачная інфекцыя», — расказаў Марк Яроўны.

Нагадаем, пра смерць рэпера стала вядома 4 красавіка. Паводле інфармацыі SHOT, Тэхніка шпіталізавалі на Пхукеце з дыягназам «атручванне забароненымі рэчывамі», пасля чаго ў яго развілася пнеўманія. Як расказалі выданню медыкі рэпера, наркотыкі аслабілі яго імунітэт і справакавалі развіццё інфекцыі.

Паша Тэхнік — адзін з заснавальнікаў гурта Kunteynir. Рэп-гурт вядомы сваёй абсурднай лірыкай і лоўфай-бітамі.

Усяго Паша Тэхнік выпусціў 20 альбомаў (з 2004 да 2024 года), шэсць EP, вялізную колькасць сінглаў і зняўся ў дзвюх карцінах: кароткаметражцы «Затерянный в темноте» (2018) і серыяле «Последний рейв» (2019).

За сваё жыццё выканаўца двойчы быў у калоніі. Адзін раз — за распаўсюд наркотыкаў, другі — за паўторнае кіраванне ў стане ап’янення. Яго таксама адпраўлялі на «суткі» за дэманстрацыю татуіроўкі са свастыкай.