Што будзе з аўтобусамі і маршруткамі ў Польшчу пасля закрыцця «Баброўнікаў»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
Officelife.media

Закрыццё польскім бокам памежнага пераходу «Баброўнікі» (з беларускага боку — «Бераставіца») з 10 лютага стала поўнай нечаканасцю. Найбольшы ўдар, мяркуючы па ўсім, абрынецца на бізнес пасажырскіх перавозак праз мяжу, асабліва з Гродна ў Беласток. Што будзе з пасажырскімі перавозкамі ў Польшчу пасля закрыцця, высвятляла выданне Office Life.

Фото использовано в качестве иллюстрации
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі

На сайце білетнага агрэгатара Infobus на суботу, 11 лютага, ёсць 25 рэйсаў па маршруце Гродна — Беласток. Іх выконваюць у асноўным прыватныя перавозчыкі. OL абтэлефанаваў большасць з іх, але амаль ва ўсіх кантактныя тэлефоны пакуль не адказваюць.

Адзіным, з кім удалося пагаварыць, аказаўся перавозчык ТАА «Зэт». Там расказалі, што пакуль яшчэ рашэнняў не прымалі, але кірунак у Беласток, хутчэй за ўсё, закрыецца. Ехаць у аб’езд праз Брэст — не варыянт.

«Гродна застаецца адрэзаным прынамсі ад Беластока. А што да Варшавы, то будзем, напэўна, вяртацца да старых часоў: падвозіць людзей да Брэста і там перасаджваць у іншыя аўтобусы. Пакуль не ведаем», — гавораць у «Зэце».

У Мінсктрансе паведамілі, што з 10 лютага аўтобусы «Мінск — Варшава» з адпраўленнем з Мінска ў 8.00, з Варшавы ў 19.30 будуць рухацца па новым маршруце: праз Баранавічы, Брэст, пункты пропуску «Брэст"/"Тэрэспаль», аэрапорт імя Шапэна, аўтавакзал «Заходні» Варшавы ў абодвух напрамках. Заезду ў Слонім, Зэльву, Ваўкавыск, Беласток не будзе.

Буйны аўтобусны аператар Ecolines на сваім сайце паведаміў, што ў маршрут руху аўтобусаў унесеныя змены, і прапанаваў удакладняць інфармацыю ў кол-цэнтры. Аператар паведаміў, што аўтобусы перанакіроўваюцца ў пункт пропуску «Брэст». Рэйсаў у Польшчу з Гродна ў кампаніі няма з лістапада 2022 года.

Нагадаем, што пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю з 10 лютага прыпыніць працу, паведаміў міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі. Ён заявіў, што рашэнне пра закрыццё руху праз «Баброўнікі» прынятае «ў мэтах дзяржаўнай бяспекі».

Раней, у 2021 годзе, польскі бок х прычыны міграцыйнага крызісу закрыў пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы «Брузгі — Кузніца Беластоцкая». Яшчэ раней, у 2020 годзе, з ініцыятывы польскага боку праз COVID-19 былі закрытыя пункты пропуску «Славатычэ — Дамачава» і «Полаўцы — Пясчатка».