У Мінску пачаўся суд над музыкамі гурта Nizkiz
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 19 сакавіка пачаўся разгляд справы музыкаў гурта Nizkiz.

Фото: Flickr / Oli Zitch
Фота: Flickr / Oli Zitch

Суддзя — Алена Жывіца.

Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу, Дзмітрыя Халяўкіна абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Ім пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, музыкі былі затрыманыя раніцай 5 студзеня. На наступны дзень прапагандысты з дзяржаўнага тэлебачання паведамілі пра гэта і выставілі ў сваіх сацсетках кадры затрымання. Спачатку іх судзілі па адміністрацыйных артыкулах, а пазней перавялі ў СІЗА ў рамках крымінальнай справы. Праваабаронцы прызналі музыкаў палітвязнямі.

Nizkiz — рок-гурт з Магілёва. Заснаваны ў 2008 годзе. Рэпертуар складаецца з аўтарскіх песень на рускай і беларускай мовах. Кампазіцыі гурта былі ў ратацыі на «Наше Радио», «Свое Радио», «Радио Минск», «Радыё Сталiца», «Радио ОНТ», Euroradio, «Альфа Радио», «Мир» і іншых радыёстанцыях. Акрамя таго, гурт быў пастаянным госцем на буйных фестывалях у Беларусі.