Генерал-маёр Андрэй Гарбаценка прызначаны начальнікам Вайсковай акадэміі. Адпаведны ўказ падпісаў 29 красавіка Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс-служба.

Андрэй Гарбаценка раней быў начальнікам Галоўнай вайсковай інспекцыі Узброеных сіл. Гэтае крэсла ён заняў у ліпені 2023 года. Да гэтага два гады кіраваў Мінскім сувораўскім вайсковым вучылішчам.
З 2018 да 2021 года Гарбаценка быў начальнікам 7-га ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл.