Раман Пратасевіч звольніўся з завода, дзе працаваў электразваршчыкам. Хацеў бы «вярнуцца ў журналістыку», але з гэтым «цяжкавата»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Раман Пратасевіч звольніўся з Мінскага электратэхнічнага завода (МЭТЗ) імя У. І. Казлова, дзе працаваў электразваршчыкам. Пра гэта ён паведаміў 3 красавіка, апублікаваўшы ў сваім тэлеграм-канале фота працоўнай кніжкі.

Ксения Собчак и Роман Протасевич. 2025 год. Скриншот: видео интервью
Ксенія Сабчак і Раман Пратасевіч. 2025 год. Скрыншот: відэа інтэрв'ю

Як адзначыў цяпер ужо былы электразваршчык, з 2 красавіка ён «свабодны чалавек» і адкрыты да прапановаў.

«Хацелася б вярнуцца ў журналістыку, вядома. Але з гэтым цяпер цяжкавата. Бо даўно і трывала стаміўся ад прапаганды і інфармацыйных войнаў. Але калі знайду нешта сумежнае, накшталт піяру ці сувязяў з грамадскасцю, буду рады», — напісаў Раман.

Нагадаем, Раман Пратасевіч — экс-рэдактар тэлеграм-каналаў NEXTA і «Беларусь галаўнога мозгу». 23 траўня 2021 года самалёт, на якім ён ляцеў з расіянкай Соф’яй Сапегай з Афінаў у Вільнюс, прымусова пасадзілі ў Мінску.

Сапегу ў траўні 2022 года асудзілі на шэсць гадоў калоніі па справе «Чорнай кнігі Беларусі». Пасля 13 месяцаў зняволення яе памілавалі.

3 траўня 2023 года Пратасевіча асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі. 22 траўня таго ж года яго памілавалі.